Лідзія Ярмошына пасля Рыма паляціць у Парыж
![Лідзія Ярмошына пасля Рыма паляціць у Парыж](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/l4.jpg.webp?itok=ZSzw-lTQ)
Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына пасля Рыма паляціць у Парыж. Пра гэта ў чацвер яна распавяла журналістам. "Усё ж такі лячу ў Парыж. Так што мары збываюцца", — цытуе словы Ярмошынай БелаПАН.
Раней паведамлялася, што 14 снежня старшыня ЦВК з сынам на тыдзень ляціць у Італію на "рымскія канікулы". Яна карыстаецца тым, што ў яе адносінах у кастрычніку былі прыпыненыя санкцыі Еўрасаюза.
Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё