Стыхія: магутны ўраган у Аўстраліі, снежная бура ў ЗША (відэа)

Самы магутны ўраган за апошнія 30 гадоў абрынуўся на аўстралійскі горад Брысбен (яго насельніцтва складае больш за 2 млн чалавек). Вецер, парывы якога дасягалі 140 км/г зрываў дахі дамоў, перавярнуў некалькі лёгкаматорных самалётаў у аэрапорце, абрываў лініі электраперадач. Пацярпелі 39 чалавек, з іх шпіталізавалі 12. Без святла засталіся 90 тысяч дамоў.

Да таго ж рэкордная колькасць ападкаў прывяла да затаплення шматлікіх аўтамабіляў. Агульныя страты ад стыхіі склалі больш за 100 млн долараў.

Снежная бура абрынулася на рэгіён Новая Англія на паўночным усходзе ЗША. Каля 200 тысяч чалавек там засталіся без электрычнасці.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі