Стваральнік беларускага сайта 1863x.com затрыманы ў Расіі

Стваральнік беларускага сайта 1863x.com затрыманы ў Расіі

Стваральнік беларускага сайта 1863x.com затрыманы ў Расіі, куды ён прыехаў з Украіны. "Джон Сільвер" (гэта нік, імя і прозвішча дагэтуль не афішуюцца) знаходзіцца ў СІЗА аднаго з расійскіх гарадоў. Яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў грамадскі актывіст Павел Юхневіч.

Сайт 1863х публікуе палітычныя тэксты, у якіх нярэдка крытыкуюцца ўлады Беларусі і Расіі. Яго стваральнік летась з'ехаў ва Украіну пасля таго, як у Беларусі на яго распачалі крымінальную справу за адну з публікацый (пазней з'явілася яшчэ адна крымінальная справа). Паводле слоў Юхневіча, "Джон Сільвер" прыехаў у Расію на сустрэчу і не выключае, што гэта была правакацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі