Вы тут

Студэнты правялі вулічную акцыю ў цэнтры Мінска

Удзельнікі акцыі / Скрыншот з відэа @peaceful_bsuir

Студэнты правялі вулічную акцыю ў цэнтры Мінска. Яны прайшлі шэсцем па праспекце Незалежнасці, неслі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі і скандавалі "Свабоду палітвязням!". У Беларусі ўжо налічваецца 221 палітвязень.

Тэлеграм-канал @peaceful_bsuir адзначае, што ў акцыі ўдзельнічалі студэнты розных сталічных ВНУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.