Студэнтаў БДУ часткова пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне

Студэнтаў БДУ часткова пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне

Студэнтаў БДУ з 11 лістапада часткова пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне. Прычынай называецца "эпідэміялагічная сітуацыя" ў навучальнай установе. Як паведамляе прэс-служба БДУ, кіраўніцтвам было прынята рашэнне пераводзіць на навучанне з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на адукацыйным партале ВНУ тыя навучальныя групы, "дзе выяўляецца павышаны ўзровень захворванняў студэнтаў".

Падкрэсліваецца, што "гаворка не ідзе аб паўсюдным пераводзе адукацыйнага працэсу на дыстанцыйны фармат". У далейшым ў БДУ будуць аператыўна рэагаваць на эпідэміялагічную сітуацыю на факультэтах і прымаць рашэнне пра фармат навучання.

Ва ўніверсітэце ўводзяцца абмежаванні на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Таксама прадугледжваецца доступ студэнтаў БДУ на яго тэрыторыю "толькі ў адпаведнасці з раскладам і па ўзгадненні з дэканатамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі