Вы тут

Стралкоў — пра магчымае ўварванне расійскіх войск ва Украіну праз Беларусь

Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / Мінабароны Беларусі

Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Гіркін (Стралкоў) выказаўся пра магчымае ўварванне расійскіх войск ва Украіну праз Беларусь (а так варыянт нярэдка абмяркоўваецца ў заходніх СМІ). "Я мяркую, што ўдар магчымы, — кажа ён. — ...Перакідка расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі нібыта для вучэнняў гэта, з аднаго боку, адцягванне ўвагі Украіны ад Данбаса. Украіне цяпер неабходна зрабіць манеўр, адцягнуць туды нейкія сілы і часткі, каб прыкрыць гэты накірунак".
 
Гіркін таксама звяртае ўвагу, што на мяжы з Беларуссю "ва Украіны ўмацаванняў няма". Таму "тэарэтычна вельмі перспектыўны накірунак для флангавага ўдару", адзначае ён.

"Падкрэсліваю, тэарэтычна, — працягвае Ігар Гіркін. — Паколькі які сэнс будзе ўрывацца на тэрыторыю Украіны з Беларусі, калі не будзе задачы, напрыклад, узяць Кіеў. Ніякага. Падоўжыць лінію фронту? Толькі калі так".

Гіркін кажа, што ў Расіі пакуль не відаць, каб вялася падрыхтоўка да вялікай вайны з Украінай. Ён дапускае правядзенне нейкіх лакальных аперацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.