Вы тут

Sting зноў у Мінску: 4 кастрычніка, "Мінск-Арэна", праграма "My Songs"

Стынг

4 кастрычніка 2020 года ў "Мінск-Арэне" выступіць Sting з праграмай "My Songs". Гэты канцэрт — частка сусветнага турнэ ў падтрымку альбома, які выйшаў у канцы мінулага года. "My Songs" — гэта суперхіты Стынга за ўсе гады кар'еры ў новых інтэрпрэтацыях. "Shape of My Heart", "Englishman In New York", усе справы.

На адной сцэне са Стынгам выступяць Дамінік Мілер (гітара), Джош Фрыз (ударныя), Руфус Мілер (гітара), Іяланда Чарльз (бас-гітара), Кевін Вэбстэр (клавішы), Шэйн Сагер (губны гармонік). Бэк-вакал: Меліса Мюзік і Джын Нобл.

Квіткі з'явяцца ў продажы з 14 лютага, цана пытання — ад 89 до 395 рублёў. Іх можна купіць на сайтахallstars.by, ticketpro.by, kvitki.by і ў касах сталіцы Беларусі. Члены фан-клуба Стынга атрымаюць эксклюзіўны доступ да папярэдняга продажу квіткоў. Больш падрабязная інфармацыя аб туры і аб квітках на шоу — па тэлефоне +375 29 6501133 і на сайце www.sting.com.

Вяртаюць Стынга ў Мінск музычная кампанія "Cherrytree Music" сумесна з "Live Nation" і канцэртным агенцтвам "Allstars".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.