Стартапніца: як новыя тэхналогіі дапамагаюць медыцыне? Гаворым пра сістэму Voka

Стартапніца: як новыя тэхналогіі дапамагаюць медыцыне? Гаворым пра сістэму Voka

Voka.io — гэта сістэма медыцынскага прызначэння, якая выкарыстоўвае тэхналогію 3D-мадэлявання і дапоўненай рэальнасці. Сістэма прызначана для таго, каб бачыць пашкоджаныя косткі або органы ўнутры пацыента. Сістэма Voka.io, распрацаваная беларускай кампаніяй Innowise Group, ужо больш за год выкарыстоўваецца ў РНПЦ траўматалогіі і хірургіі, ужо звыш 30 аперацый было зроблена з выкарыстаннем гэтай сістэмы.

Разам з пастаяннай госцяй Стартапніцы Юліяй Няхай у новым выпуску праграмы гаворым з Інай Хмяльніцкай — кандыдаткай эканамічных навук і сузаснавальніцай праекта Voka.io. Пачатак эфіру ў 14:05.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі