"Стартапніца": BudRobot — 3D-прынтар, які друкуе бетонам
!["Стартапніца": BudRobot — 3D-прынтар, які друкуе бетонам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/startapnica1401.jpg.webp?itok=SqZ7SuWR)
Кампанія BudRobot стварае будаўнічы 3D-прынтар, які друкуе бетонам. Прынтар падобны да невялікага бульдозера, толькі замест каўша — 7-метровая тэлескапічная штанга. "Друкаваць" ім можна як невялікія аб'екты, так і будынкі вышынёй да 5 метраў!
А калі на будоўлі будуць працаваць адразу некалькі прынтараў ад BudRobot, яна кратна паскорыцца! Як з'явіўся гэты незвычайны стартап, над чым ён працуе цяпер? Гэта рэвалюцыя ў будаўніцтве? У сённяшняй "Стартапніцы" запытаемся пра гэта ў заснавальніка і CEO BudRobot Ігара Семянцова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.