Вы тут

"Стартапніца": EduDo — што яшчэ за "асінхронныя дыскусіі"?!

EduDo — энцыклапедыя з пытанняў і адказаў

У адукацыйнага стартапа EduDo усё было — лепш не прыдумаеш. MVP, 30 тысяч карыстальнікаў, больш за 100 крэатараў, статус мабільнай прагамы года па версіі Product Hunt. Але фаўндары вырашылі, што канцэпцыю трэба памяняць. Цяпер гэта платформа для "асінхронных дыскусій" у фармаце відэа.

Што за "асінхронныя дыскусіі"? Чаму стартап вырашыў эвалюцыянаваць? Як ён пазбегне лёсу "Пытанняў Mail.Ru" і зможа не ператварыцца ў TikTok з тонамі смеццевага кантэнту? Ці лёгка было патлумачыць інвестарам, што ўжо існуючую паспяховую мадэль трэба змяніць? На гэтыя пытанні адказвае кафаўндар EduDo Макс Курпа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.