Старшыня Следчага камітэта: На целе Коржыча не выявілі слядоў пабояў
![Старшыня Следчага камітэта: На целе Коржыча не выявілі слядоў пабояў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_268876_bigivannaskieviczslkambelta.jpg.webp?itok=7U17d2Gu)
Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што на целе загінулага ў вайсковай частцы ў Печах 21-гадовага салдата Аляксандра Коржыча не выявілі слядоў пабояў. Ён спасылаецца на вынікі экспертызы. Паводле яго слоў, на целе былі толькі сляды ад пятлі. Іншыя плямы, якія бачылі сваякі і сябры Коржыча — гэта трупныя плямы, якія ўзнікаюць пасля смерці чалавека, адзначыў Наскевіч.
Як вядома, справа Аляксандра Коржыча нядаўна ўсхвалявала беларускае грамадства. Хлопца знайшлі павешаным у падвале будынка ў вайсковай частцы. Як заявіў Следчы камітэт, на яго галаву была нацягнутая майка, а ногі былі перавязаныя. Разглядаюцца тры версіі прычыны смерці — самагубства, давядзенне да самагубства і наўмыснае забойства. Сярод вайскоўцаў ёсць затрыманыя. Расследаванне знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы.
Наскевіч паведаміў, што па факце гібелі Коржыча распачалі 13 крымінальных спраў.