Станіслаў Драгун стаў гульцом БАТЭ (фота)
![Станіслаў Драгун стаў гульцом БАТЭ (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/30062017dragunnews.jpg.webp?itok=6qMXe8_R)
Паўабаронца Станіслаў Драгун стаў гульцом БАТЭ. Пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба футбольнага клуба. На які тэрмін разлічаны кантракт Драгуна, пакуль невядома.
Станіслаў Драгун — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. У мінулым сезоне 29-гадовы футбаліст выступаў за “Арэнбург”, які ў выніку развітаўся з расійскай прэм’ер-лігай. У чэмпіянаце Беларусі Драгун апошні раз выступаў у 2013 годзе, калі быў мінскім дынамаўцам. Пазней ён гуляў за самарскія “Крылы Саветаў” і маскоўскае “Дынама”.
БАТЭ ўзмацняецца напярэдадні старту ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.