Стаматолаг ашукала пацыентку і выдаліла ёй 22 здаровыя зубы

Стаматолаг ашукала пацыентку і выдаліла ёй 22 здаровыя зубы

У Пецярбургу стаматолаг ашукала пацыентку і выдаліла ёй 22 здаровыя зубы. Крымінальную справу распачалі па факце махлярства. Як інфармуе РІА “Новости”, лекар і заснавальніца адной з прыватных клінік у 2014 годзе ўвяла ў зман 43-гадовую жанчыну “адносна аб’ёму аказання стаматалагічных паслуг”. Мала таго, што ёй выдалілі дзясяткі здаровых зубоў, дык яшчэ і паставілі неякасныя масты.

Дарэчы, за паслугі стаматолага пацярпелая заплаціла агулам больш за 843 тысячы расійскіх рублёў (каля 15 тысяч долараў).  Праваахоўнікі правяраюць, ці былі ў той жа клініцы аналагічныя злачынствы.

Стаматолаг ашукала пацыентку і выдаліла ёй 22 здаровыя зубы
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі