Сталічнае "Дынама" выйграла ў "Мінска" — 1:0

Сталічнае "Дынама" выйграла ў "Мінска" — 1:0

1 чэрвеня пачаўся 10 тур чэмпіянату Беларусі па футболе. 

На сталічным стадыёне "Трактар" сёння сустракаліся мінскае "Дынама" і "Мінск". Супрацьстаянне камандаў атрымалася ўпартым, але практычна безгалявым. Адзіны мяч у браму "Мінска" на 90-й хвіліне забіў дынамавец Арцём Быкаў

Дзякуючы гэтай перамозе "Дынама" ў турнірнай табліцы скараціла адставанне ад БАТЭ да двух балаў. "Дынама-Мінск" мае 23 ачкі, БАТЭ — 25.

Трэцяе месца ў турнірнай табліцы займае гродзенскі "Нёман" (18 ачкоў), які сёння гуляе з салігорскім "Шахцёрам" (15 ачкоў, пятае месца).

БАТЭ будзе 2 чэрвеня гуляць у гасцях у "Гарадзеі". У той жа дзень пройдуць наступныя сустрэчы: "Тарпеда" (Мінск) — "Дынама" (Брэст), "Дняпро" (Магілёў) — "Віцебск", "Гомель" — "Прамень" (Мінск).

Апошнія гульні 10-га тура пройдуць 3 чэрвеня. У гэты дзень будуць гуляць дзве пары: "Іслач" (Мінскі раён) — "Смалявічы", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Слуцк".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі