Сталічнае “Дынама” пасунула “Гомель” на 4-ты радок (відэа)

14 ліпеня “Гомель” у сябе дома прайграў мінскаму “Дынама” — 1:2. Цяпер ён на 4-м месцы ў турнірнай табліцы і адстае ад мінчанаў на 1 ачко. Наваполацкі “Нафтан”, які стаіць на перадапошнім радку, згуляў у нічыю з “Белшынай” — 3:3. Бабруйскі клуб, дарэчы, займае пакуль 5-е месца.



Нагадаем вынікі папярэдніх матчаў. 13 ліпеня салігорскі “Шахцёр” абыграў мазырскую “Славію”, аўтсайдара чэмпіянату — 2:1. Гарнякі застаюцца лідарамі першынства краіны і захоўваюць адрыў ад БАТЭ ў 6 ачкоў. Таксама ў суботу “Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі абыграў брэсцкае “Дынама” — 2:0. У жодзінцаў 7-е месца, у брэстаўчан — 10-е.



У пятніцу БАТЭ ў гасцях сціпла перамог “Мінск”, вынік сустрэчы — 0:1. БАТЭ займае другі радок, “Мінск” — на 6-й пазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі