Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Матчы ў адказ 1/8 фіналу прайшлі ў чацвер. Абодва клубы, за якія выступалі беларусы, у чвэрцьфінал не прабіліся. "Краснадар", за які гуляў Аляксандр Мартыновіч, на сваім полі прайграў іспанскай "Сельце" — 0:2 (першы матч — 1:2). "Растоў" у гасцях саступіў "Манчэстар Юнайтэд" — 0:1 (1:1). Цімафей Калачоў не гуляў з-за дыскваліфікацыі.

Вынікі астатніх матчаў: "Аякс" выйграў у "Капенгагена — 2:0 (1:2), "Барусія" (М) — "Шальке-04" — 2:2 (1:1), "Андэрлехт" — АПОЭЛ — 1:0 (1:0), "Рома" — "Ліён" — 2:1 (2:4), "Генк" — "Гент" — 1:1 (5:2), "Бешыкташ" — "Алімпіякос" — 4:1 (1:1).

Такім чынам у 1/4 фіналу прабіліся "Манчэстар Юнайтэд", "Сельта", "Аякс", "Шальке-04", "Андэрлехт", "Ліён", "Генк" і "Бешыкташ". Дзве каманды прадстаўляюць Бельгію, па адной — Англію, Францыю, Германію, Нідэрланды, Турцыю і Іспанію.

Лёсаванне 1/4 фіналу Лігі Еўропы і Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння ў швейцарскім Ньёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі