Сталі вядомыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі ў адборы на ЧС-2022

Сталі вядомыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі ў адборы на ЧС-2022

Сталі вядомыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі ў адборы на чэмпіянат свету 2022 года. Лёсаванне выбрала зборныя Бельгіі, Уэльса, Чэхіі і Эстоніі. Усе яны трапілі ў групу "Е".

Варта адзначыць, што бельгійцы — лідары рэйтынгу FIFA, найлепшая дружына планеты. Уэльс — у першай 20-цы, Чэхія — у пятым дзясятку, Беларусь — у дзявятым дзясятку, Эстонія — у пачатку другой сотні рэйтынгу.

Чэмпіянат свету 2022 года пройдзе ў Катары. Матчы кваліфікацыі пачнуцца ў сакавіку наступнага года.

Сталі вядомыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі ў адборы на ЧС-2022
Усе групы адбору / twitter.com/fifacom

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі