Сталі вядомы дэталі ўказу па электрамабілях, які ўхваліў Лукашэнка

Сталі вядомы дэталі ўказу па электрамабілях, які ўхваліў Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў указ аб падтрымцы развіцця электратранспарту ў Беларусі. Тэлеграм-канал Пул Першага агучыў яго асноўныя тэзісы: вызваленне ад выплаты збору за допуск да ўдзелу ў дарожным руху; вызваленне ад падатку на даданую вартасць зарадных станцый; стаўка ПДВ пры ўвозе электрамабіля складзе 0%; зямельныя ўчасткі для будаўніцтва зарадных станцый можна будзе ўзяць у арэнду бясплатна; плата за паркоўку электрамабіляў у абсталяваных месцах не будзе спаганяцца да 2026 года.

Праект указа па электрамабілях Лукашэнка атрымаў 9 сакавіка. Яго ён абмеркаваў на пасяджэнні ў кіраўніцтвам Саўміна. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што развіццё электратранспарту ў нашай краіне не атрымала патрэбнага імпульсу, і гэтую сітуацыю трэба выправіць. Асабліва ва ўмовах "няпэўнасці з коштам на нафту", напярэдадні запуску Беларускай АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі