Стала вядомая дата правядзення ў Мінску канферэнцыі "Дзелавы інтэрнэт"

11-я міжнародная бізнес-канферэнцыя "Дзелавы інтэрнэт" адбудзецца 10-11 лістапада ў гатэлі "Рэнесанс Мінск". Пра гэта паведамляе яе арганізатар інтэрнэт-партал tut.by.

Адзначаецца, што мерапрыемства, прысвечанае развіццю бізнесу ў інтэрнэце, дасць магчымасць даведацца пра ўсё самае актуальнае — сусветныя трэнды і практычныя інструменты ад міжнародных спікераў, атрымаць новыя веды і дзелавыя кантакты. "Дзелавы інтэрнэт" пройдзе пад слоганам "Інавацыі ў дзеянні" і будзе разглядаць выкарыстанне інтэрнэт-тэхналогій для бізнесу ў двух аспектах — трэнды і інструменты.