Стала вядомая дата каранацыі Карла III

Стала вядомая дата каранацыі Карла III, караля Вялікабрытаніі. Яна адбудзецца 3 чэрвеня 2023 года, паведамляе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Карл III быў абвешчаны каралём неўзабаве пасля смерці сваёй маці Лізаветы II. Яе не стала 8 верасня 2022-га на 97-м годзе жыцця.

Папярэдні раз Вялікабрытанія праводзіла каранацыю 2 чэрвеня 1953-га. Лізавета II тады таксама доўга чакала ўрачыстай цырымоніі, паколькі каралевай яна стала 6 лютага 1952 года.

У чэрвені 2023-га каралю Карлу III будзе ўжо 74 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі