Памерла брытанская каралева Лізавета II

Памерла брытанская каралева Лізавета II

Памерла брытанская каралева Лізавета II, паведамляе Букінгемскі палац. Ёй было 96 гадоў. На троне яна была з лютага 1952-га. Сёлета каралева адзначыла юбілей — 70 год са дня ўступлення на трон. Яна застала Вялікабрытанію яшчэ імперыяй.

Лізавета II была найстарэйшым кіраўніком дзяржавы ў свеце. Яна найдаўжэй кіравала Вялікабрытаніяй за ўсю яе гісторыю.

Брытанскі трон па законе пераходзіць 73-гадоваму прынцу Чарльзу. Ён выбраў сабе троннае імя Карл III.

У Вялікабрытаніі аб'яўлена 10-дзённая нацыянальная жалоба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі