Каралём Вялікабрытаніі будзе Карл ІІІ
![Каралём Вялікабрытаніі будзе Карл ІІІ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karol_2.jpg.webp?itok=neoHQ2rd)
Каралём Вялікабрытаніі будзе Карл ІІІ. Такое імя сабе выбраў прынц Чарльз пасля ўступлення на трон, паведаміла прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас.
8 верасня на 97-м годзе жыцця памерла брытанская каралева Лізавета II. Яна была на троне больш за 70 гадоў. Чарльз быў прынцым таксама вельмі доўга. Цяпер яму 73 гады.
Кароль Карл ІІІ ужо выступіў з афіцыйнай заявай.
У Вялікабрытаніі аб'яўлена 10-дзённая нацыянальная жалоба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.