Стала вядомая дата адкрыцця "Барысаў-Арэны", можа прыехаць Лукашэнка

У гэты дзень там пройдзе фінальны матч Кубка Беларусі. Пра гэта ў гутарцы з газетай "Прессбол" паведаміў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас.



Нагадаем, раней новы стадыён у Барысаве планавалі адкрыць увосень 2013-га, але будаўнікі не паспелі скончыць усе працы.



"Не выключаю прысутнасць на ўрачыстасцях кіраўніка дзяржавы, бо такая значная падзея стане стартам вялікага спартовага месяца, прыгожа папярэдзіць хакейны чэмпіянат свету", — сказаў Румас.



Дарэчы, зусім не гарантавана, што БАТЭ патрапіць у фінал. У клубе кажуць, што цяпер футбалісты будуць мець дадатковую матывацыю.
 

Фота — batebs.blog.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі