Стала вядома, якія віды дзейнасці хочуць пакінуць для ІП

Будаўнік, ілюстрацыйнае фота

Будаўнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пераліку відаў дзейнасці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў. Яго падрыхтавала Міністэрства эканомікі. Абмеркаванне працягнецца да 25 траўня.

Змены ў законы аб прадпрымальніцкай дзейнасці набудуць моц 1 ліпеня. Ад 1 кастрычніка рэгістрацыя ІП па відах, якія не трапілі ў пералік, будзе спыненая, а прадпрымальнікі, якія вядуць дзейнасць па такіх відах, да канца наступнага года мусяць перарэгістравацца ў якасці юрыдычнай асобы.

У будаўніцтве іпэшнікам хочуць дазволіць розныя віды дзейнасці — электрамантажныя работы, санітарна-тэхнічныя, сталярныя ды іншыя. У сельскай гаспадарцы ім будуць даступныя вырошчванне збожжа, гародніны і лесанарыхтоўка. У апрацоўчай прамысловасці — выпуск хлебабулачных вырабаў, рамонт абсталявання, вытворчасць адзення, галаўных убораў і мэблі.

Плануецца таксама дазволіць іпэшнікам раздробны гандаль (але не аптовы!), тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, паслугі па грамадскім харчаванні, дзейнасць у галіне перавозак, здачу нерухомасці, рамонт камп'ютараў, рэкламную дзейнасць, здачу жылля на кароткія тэрміны, выраб відэакантэнту, распрацоўку праграмнага забеспячэння ды інш.

Таксама Мінэканомікі склала спіс відаў дзейнасці для самазанятых  — у ім 78 пазіцый. Рамеснікам плануецца дазволіць рабіць і рамантаваць разнастайныя вырабы з дрэва, каменя, косці, рогу, металу, бляхі, шкла, керамікі, фанеры.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі