Стала вядома, як і дзе загінуў беларускі баец палка "Пагоня"

Шаўрон з эмблемай палка "Пагоня" / twitter.com/PragueSupport
Шаўрон з эмблемай палка "Пагоня" / twitter.com/PragueSupport

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі беларускага добраахвотніка з палка "Пагоня" ва Украіне. Пра іх "Нашай Ніве" расказалі саслужыўцы загінулага.

"Гэта быў дасведчаны баец, у "Пагоні" ваяваў з ліпеня. Загінуў так: былі на абароне пазіцый пад Бахмутам, дзе насядаюць рускія. Варожая міна прыляцела наўпрост у акоп, амаль наўпрост пацэліла па чалавеку. Яны там былі ўдваіх, два з "Пагоні". Вось адзін загінуў, а другі лёгка паранены. Хлопцу было троху за 30. Публікаваць сапраўдныя даныя пакуль не будзем", — расказалі байцы.

Як распавядала Еўрарадыё, баец з пазыўным "Жнец" загінуў 26 верасня. Паведамлялася, што ў яго засталіся двое дзяцей і жонка.

Поўныя даныя загінулага яго пабрацімы не называюць, каб не падставіць пад небяспеку ягоную сям'ю. Вядома, што ён паходзіў з Гомельскай вобласці, у "Пагоні" служыў кулямётчыкам. Апошнія дні абараняў Бахмут — месца, дзе расіяне працягваюць насядаць на фоне паразаў на іншых участках.

Гэта першы вядомы выпадак гібелі беларуса з шэрагаў палка "Пагоня". Згадваючы загінулага байца, Валерый Сахашчык сказаў: "Партрэт Аляксея будзе першым на Алеі Герояў Палка "Пагоня". Яго дзеці будуць па праве ганарыцца бацькам. А мы зробім усё, каб Справа, за якую ён аддаў сваё жыццё, перамагла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі