Ва Украіне загінуў баец беларускага палка "Пагоня"

Байцы беларускага палка "Пагоня" / t.me/praguesupportteam
Байцы беларускага палка "Пагоня" / t.me/praguesupportteam

26 верасня ва Украіне загінуў баец беларускага палка "Пагоня" з пазыўным "Жнец". Ён ваяваў з 2017 года.

"На жаль, вайна не бывае без страт і забірае найлепшых сыноў Беларусі і Украіны, піша @belpolk_pagonya. — ...Ён быў сумленны і справядлівы хлопец усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталіся 2 дзяцей і жонка".

"Жнец" быў кулямётчыкам. Ён загінуў пры абароне Бахмута, які штурмуюць "вагнераўцы".

Яшчэ адзін баец палка "Пагоня" быў лёгка паранены. Ёсць звесткі, што пагонеўцы трапілі пад мінамётны абстрэл.

Полк "Пагоня" быў заснаваны ва Украіне ў сакавіку 2022-га. Групы яго байцоў ваююць на фронце, у тым ліку ў складзе ўкраінскай Першай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна. Дагэтуль пра страты ў "Пагоні" не паведамлялася. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі