Стала вядома, што Лукашэнка робіць у дзень перапахавання Каліноўскага
Кіраўнік дзяржавы наведае Віцебск, дзе правядзе нараду, прысвечаную развіццю аграпрамысловага комплексу вобласці.
22 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведвае Віцебск. Ён правядзе нараду, прысвечаную развіццю аграпрамысловага комплексу вобласці, інфармуе БЕЛТА.
У нарадзе будуць удзельнічаць не толькі кіраўнікі Віцебскай вобласці, але і члены ўраду, вышэйшыя дзяржаўныя асобы краіны. З дакладамі выступяць старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў і віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік.
Праблемы аграпрамысловага комплексу будуць разгледжаны "у сістэме кіравання інтэграцыйнымі структурамі". Стаіць задача павышэння эфектыўнасці іх працы.
Як вядома, 22 лістапада ў Вільні праходзіць урачыстая цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў. Літва і Польшча прадстаўленыя на ўзроўні прэзідэнтаў, беларускую дэлегацыю ачольвае віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.