Вы тут

Стала вядома, калі з'явіцца цяпло на прадпрыемствах у Мінску

У кватэрах мінчукоў ацяпленне з'явілася на два тыдні раней / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Стала вядома, калі з'явіцца цяпло на прадпрыемствах, у грамадскіх і адміністрацыйных будынках у Мінску. Ацяпленне там пачнуць уключаць з 11 кастрычніка. Адпаведнае рашэнне было прынятае ў чацвер у Мінгарвыканкаме, паведамляе яго прэс-служба.

Ацяпленне ў кватэрах пачало з'яўляцца 22 верасня, а ў дзіцячых садках, школах, бальніцах крыху раней. Прычынай такога ранняга пачатку ацяпляльнага сезону стала халоднае надвор'е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.