Вы тут

Стала вядома, калі з’явіцца ацяпленне ў дзіцячых садках і школах Мінска

У сталічным дзіцячым садку / БЕЛТА

Стала вядома, калі з’явіцца ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і бальніцах, музеях, архівах, бібліятэках і гасцініцах Мінска. Яго пачнуць уключаць 20 верасня. Адпаведнае рашэнне прынята ў Мінгарвыканкаме, паведамляе яго прэс-служба.

Падача цяпла ў згаданыя аб'екты пачынаецца пры сярэднесутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён +10 градусаў і ніжэй. Летась такой датай было 12 кастрычніка. Сёлета ж у Беларусі пахаладала ўжо ў сярэдзіне верасня.

У жылыя дамы, інтэрнаты, установы адукацыі (за выключэннем дзіцячых садкоў і школ), тэатры цяпло пачнуць падаваць пры сярэднесутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён +8 градусаў і ніжэй. У прыняцці рашэння мясцовыя ўлады будуць арыентавацца на надвор'е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.