Вы тут

У Мінску ўключаць ацяпленне: з панядзелка — школы, бальніцы, з аўторка — кватэры

Халодная восень 2020-га / З архіву БЕЛТА

З 12 кастрычніка ў сацаб'ектах Мінска ўключаюць ацяпленне. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона з-за будучага рэзкага пахаладання, заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

"Да канца гэтага тыдня чакаецца рэзкае пахаладанне, да гэтага часу мы павінны запусціць усю сістэму ацяплення", цытуе Кухарава Telegram-канал Мінгарвыканкама.

Першымі цяпло традыцыйна атрымаюць сацыяльныя аб'екты: школы, дзіцячыя садкі, бальніцы, паліклінікі, музеі, архівы і бібліятэкі. З аўторка цяпло пачне паступаць і ў кватэры. Па словах Кухарава, "за 10 дзён усе пытанні, звязаныя з запускам ацяплення, павінны быць уладжаныя".

Паводле звестак сіноптыкаў, у суботу раніцай у Мінску магчымы мокры снег. Тэмпература паветра да канца тыдня можа апусціцца да 2-4 градусаў цяпла ўначы і да 4-6 цяпла ўдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.