Вы тут

Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее

БЕЛТА

У аўторак, 24 сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодны антыцыклон з цэнтрам над Літвой, паведамляе Белгідрамет. 

Чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні — уначы слабы, удзень умераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 ніжэй за нуль, месцамі — да 12-14 марозу. Удзень паветра прагрэецца да +2...+8.

25 сакавіка чакаецца невялікая воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца. Вецер будзе слабы. Уначы чакаецца 4-11 са знакам "мінус", месцамі да 13 ніжэй за нуль. Удзень будзе 5-10 цяпла.

Крыху пацяплее толькі ў чацвер, 26 сакавіка. Уначы будзе 2-8 марозу, месцамі да -10. А ўдзень сіноптыкі прагназуюць +8...+13.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.