Стала вядома, калі ў Беларусі пачне працаваць Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк

Стала вядома, калі ў Беларусі пачне працаваць Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк пачне працаваць у Беларусі ў студзені 2021 года, інфармуе БЕЛТА. Указ аб стварэнні новай для нашай краіны ўстановы адукацыі быў падпісаны ў красавіку мінулага года. Штогод у тэхнапарку пройдуць вучобу каля 2 тысяч найбольш адораных дзяцей з усёй Беларусі. Раней паведамлялася, што гэта будуць вучні 6-11 класаў. Цяпер гаворка ідзе пераважна пра вучняў 9-11 класаў, якія будуць падзелены на групы ад 7 да 10 чалавек. Кожная змена працягнецца да 24 дзён. Для дзяцей малодшага ўзросту плануюцца туры выхаднога дня — у фармаце экскурсій іх пазнаёмяць з дзейнасцю тэхнапарку.

Дзіцячы тэхнапарк будзе працаваць увесь год, але па асноўных праграмах — з верасня да чэрвеня. Стаіць задача выяўляць і развіваць у адораных дзяцей здольнасці да навукова-даследчай працы, вынаходніцтва.

Адбор у тэхнапарк будзе абывацца ў тры этапы. Спачатку адпраўляецца заяўка на сайт установы, а пасля — творчая праца ці праект, якія ацэніць экспертны савет. Далей будзе праходзіць тэставанне, да якога адразу дапусцяць пераможцаў алімпіяд і міжнародных конкурсаў. На трэцім этапе адбудзецца сумоўе, падчас якога вызначыцца спецыялізацыя будучых навучэнцаў. У тэхнапарку плануецца стварыць 15 інавацыйных лабараторый (накірункі — "авіякосмас", "робататэхніка", "зялёная хімія" ды іншыя).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі