Вы тут

У Беларусі ствараюць Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк

pixabay.com

У Беларусі ствараюць установу адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”. Адпаведны ўказ 12 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У адпаведнасці з ім, тэхнапарк з’явіцца ў беларускай сталіцы да пачатку 2021 года. Штогод там будзе навучацца каля 2 тысяч найбольш адораных дзяцей-вучняў 6-11 класаў з усёй краіны, інфармуе TUT.by. Пражыванне і навучанне выключна за кошт дзяржавы, дадае "Беларусь 1".

Для навучэнцаў тэхнапарку распрацоўваюць спецыяльную адукацыйную праграму. Яна разлічана на 21 дзень. У далейшым з дзецьмі будуць займацца дыстанцыйна па індывідуальных планах. Сярод выкладчыкаў — педагогі з высокай кваліфікацыяй, навукоўцы.

Мяркуецца, што навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку будзе матываваць дзяцей да выбару будучай прафесіі ў сферы навукі і высокіх тэхналогій.