Вы тут

Стала вядома, калі ў Беларусі аслабнуць маразы

Цяплець у Беларусі пачне з сярээдзіны тыдня / Еўрарадыё

Маразы ў Беларусі аслабнуць з сярэдзіны тыдня, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Паводле звестак сіноптыкаў, мінулыя выходныя ў сярэднім былі на 10-15 градусаў ніжэй а кліматычную норму. Найбольш нізкая тэмпература была зафіксаваная ў ноч на 17 студзеня на метэастанцыі Слуцк — 28,7 градуса ніжэй за нуль.

На пачатку гэтага тыдня марознае надвор'е яшчэ захаваецца. А з серады з паўднёвага захаду пачнецца пацяпленне. 

У аўторак, 19 студзеня, уначы і зранку месцамі па краіне пройдзе невялікі снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы тэрмометры пакажуць 19-24 марозу, месцамі будзе -25...-27, па поўначы — 13-18 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца 10-16 са знакам "мінус".

20 студзеня ўначы па Брэстчыне і Гродзеншчыне пройдзе кароткачасовы снег, прагназуецца слабая завіруха. Удзень па паўднёвым захадзе чакаецца мокры снег, магчымы дождж, месцамі галалёд. Уначы будзе 16-23 са знакам "мінус", пры праясненнях — да 26 марозу, па паўднёвым захадзе — 9-15 ніжэй за нуль, у крайніх паўднёва-заходніх раёнах Брэстчыны — чакаецца -6...-8. Удзень тэрмометры пакажуць 6-13 марозу, па паўднёвым захадзе — ад -5 да +1.

У чацвер, 21 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег з пераходам у дождж. Уначы прагназуецца ад нуля па паўднёвым захадзе да 13-15 марозу па ўсходзе. Удзень будзе ад -2 да +4.

Пятніца пройдзе пераважна без ападкаў. Уначы прагназуецца ад 4 марозу да 2 цяпла, удзень будзе ад -2 да +4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.