Стала вядома, калі адкрыюць першыя станцыі трэцяй лініі метро

Стала вядома, калі адкрыюць першыя станцыі трэцяй лініі метро

Першыя чатыры станцыі трэцяй лініі метро ў Мінску плануюць адкрыць 3 ліпеня 2020 года, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".

Гэта будуць станцыі "Вакзальная", "Кавальская Слабада", "Плошча Багушэвіча" і "Юбілейная". 

Намеснік гендырэктара па ідэалагічнай рабоце "Мінскметрабуда" Алег Байчук паведаміў тэрміны: "Плануем да 30 снежня 2019 года скончыць аздабленне памяшканняў. Да 2 студзеня 2020 года — пусціць пробны цягнік".

Дарэчы, на трэцяй лініі метро ставяць беларускія эскалатары — раней усталёўвалі імпартныя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі