Вы тут

Стала вядома, хто ўвойдзе ў групу па развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі

БЕЛТА

Савет міністраў зацвердзіў склад працоўнай групы, якая зоймецца выпрацоўкай прапановаў па далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі. Адпаведнае распараджэнне №5р прэм'ер-міністр Сяргей Румас падпісаў 10 студзеня. 

Кіраўніком групы прызначаны міністр эканомікі Дзмітрый Круты. Агулам у групу ўвайшлі 30 чалавек. Сярод іх — амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, сельскай гаспадаркі і харчавання, прамысловасці, абароны, Нацбанка, КДБ, Памежнага камітэта, Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі ды інш. 

Да ўдзелу ў працы групы могуць прыцягвацца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання ды іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду.

Яна будзе ўзаемадзейнічаць з адпаведнай працоўнай групай з расійскага боку. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 10.01: