Спёка ў Беларусі захаваецца: у нядзелю будзе +30-36

У бліжэйшыя суткі, 9 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая хмарнасць. Надвор’е будзе сухім, без ападкаў.

Вецер будзе паўднёвы, слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 17-23 градуса, месцамі па паўднёвым усходзе 14-16 вышэй за нуль. Удзень будзе 30-36 градусаў цяпла.

Сіноптыкі абвясцілі на нядзелю чырвоны ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі