Спыняе працу сайт для продажу квіткоў на цягнікі

Спыняе працу сайт для продажу квіткоў на цягнікі

Сайт poezd.rw.by, дзе можна было купіць квіткі на цягнікі ў Беларусі, з 15 чэрвеня спыняе працу, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

"Для афармлення і вяртання квіткоў Беларуская чыгунка прапануе карыстацца раздзелам "Паслугі пасажырам" на сваім афіцыйным сайце ці мабільным дадаткам "БЧ. Мой поезд". Дадатак даступны на Android і iOS. Каб увайсці ў свой профіль, трэба выкарыстоўваць лагін і пароль ад poezd.rw.by.

А з 19 чэрвеня ахвочыя змогуць купіць квіткі праз інтэрнэт-банкінг Беларусбанка ў раздзеле "Паслугі пасажырам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі