"Справу Уцюрына" перадалі ў Вярхоўны суд Беларусі, у ёй 16 фігурантаў

"Справу Уцюрына" перадалі ў Вярхоўны суд Беларусі, у ёй 16 фігурантаў

"Справу Уцюрына" перадалі ў Вярхоўны суд Беларусі, інфармуе прэс-служба Генпракуратуры. У ёй 16 фігурантаў. Іх вінавацяць у атрыманні і дачы хабару пры пастаўках у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння. Папярэдняе расследаванне правяло следчае ўпраўленне КДБ.

Самы вядомы фігурант гучнай крымінальнай справы — экс-кіраўнік Службы аховы прэзідэнта і былы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Уцюрын.  Ён быў затрыманы вясной 2019-га. Уцюрына вінавацяць у атрыманні хабару (не менш за 190 тысяч долараў) і падбухторванні да дачы хабару. Спіс іншых фігурантаў (службовых асоб дзяржаўных органаў, банкаўскіх устаноў, прадстаўнікоў камерцыйных структур) можна паглядзець тут. 12 чалавек з 16-ці застаюцца пад вартай. Вядома, што з пяцю абвінавачанымі заключаныя дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве, яны аказвалі дапамогу следству.

Праваахоўнікі агулам забралі ў хабарнікаў больш за 1 млн  650 тысяч долараў (у тым ліку ў аблігацыях), 62 тысячы еўра, больш за 1 кг золата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі