На выбарах у Сербіі большасць галасоў атрымаў апазіцыйны "Студэнцкі спіс"
Бялград пасля выбараў / AP
На парламенцкіх выбарах у Сербіі, якія адбыліся ў нядзелю, новая апазіцыйная сіла "Студэнцкі спіс" атрымала 50,84% галасоў. Пра гэта паведаміла Выбарчая камісія Сербіі.
За выбарчы спіс экс-прэзідэнта Аляксандра Вучыча аддалі галасы 40,41% выбарцаў краіны. Яшчэ да абвяшчэння вынікаў Вучыч прызнаў сваю паразу.
У штабе "Студэнцкага спісу" перамогу святкавалі песнямі і танцамі. У Бялградзе запускалі феерверкі, людзі танчылі і абдымаліся. Дзясяткі тысяч чалавек запоўнілі галоўныя бульвары горада, перакрыўшы рух транспарту.
У выбарчых бюлетэнях было 18 партый і выбарчых спісаў. Аднак 15 з іх набралі менш за 1% галасоў. Яўка на выбары склала 68,39% — гэта вельмі высокі паказчык для Сербіі.
У Сербіі амаль два гады доўжыліся пратэсты. Штуршком для іх стала трагедыя ў Нові Садзе, дзе ў выніку падзення бетоннага брыля на чыгуначным вакзале загінулі 16 чалавек. Спачатку пратэставалі студэнты, потым да іх далучыліся іншыя пласты насельніцтва. Вучыч абвясціў датэрміновыя выбары і пакінуў пасаду прэзідэнта, спадзеючыся па выніках выбараў стаць прэм'ер-міністрам Сербіі. Аднак перамог "Студэнцкі спіс", створаны ўдзельнікамі пратэстаў.