Справу студэнта, які ноч правёў на Акрэсціна, адправілі на дапрацоўку

Справу студэнта, які ноч правёў на Акрэсціна, адправілі на дапрацоўку
Адміністратыўную справу студэнта Арцёма Касаварава, якога затрымалі 22 сакавіка нібыта за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, адправілі на дапрацоўку. Актывіста Моладзі БНФ днём даставілі ў суд Маскоўскага раёна Мінска, аднак праз некалькі гадзін яго зноў павезлі ў РУУС.
 
Нагадаем, што Арцём разам з паплечнікамі па "Моладзі БНФ" раздаваў у Мінску запрашэнні на дазволенае ўладамі святкаванне Дня Волі. Яно пройдзе 25 сакавіка каля Опернага тэатра. 
 
На вуліцы Гарадскі вал хлопцы захацелі сфатаграфавацца са скульптурай гарадавога. Пасля гэтага да іх падышоў нарад міліцыі і затрымаў дваіх. Аднаго з затрыманых, непаўналетняга, праз нейкі час аддалі бацькам, а Касаварава на ноч павезлі на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі