Справа дырэктара брэсцкай фірмы "Облик" перададзеная ў суд

Справу на дырэктара будаўнічага прадпрыемства Мікалая Клімука распачаў Следчы камітэт. Як піша "Брестская газета", 11 ліпеня матэрыялы былі перададзеныя ў Брэсцкі абласны суд. Клімука вінавацяць па пяці артыкулах. Ад 16 траўня мінулага года ён утрымліваецца пад вартай.



Нагадаем, што летась у фірме "Облик" былі выяўлены факты парушэння заканадаўства ў сферы долевага будаўніцтва. Клімук неабгрунтавана прымаў грошы ад грамадзян для аплаты будаўніцтва кватэр. Пацярпелымі па справе прызнаныя 435 чалавек. Матэрыяльная шкода, нанесеная ім, ацэньваецца ў 60 мільярдаў рублёў.



Фота — bk-brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі