Спіс 22 футбалістаў, якіх выклікаў Георгій Кандрацьеў

Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў (на здымку) вызначыўся з кандыдатурамі гульцоў на таварыскі матч са зборнай Чарнагорыі, які пройдзе ў Жодзіне 14 жніўня.

 

Брамнікі: Сяргей Верамко ("Крылы Саветаў"), Аляксандр Гутар ("Дынама", Мінск);



абаронцы: Алег Вераціла ("Дынама", Мінск), Максім Жаўнерчык ("Кубань", Расія), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ягор Філіпенка, Максім Бардачоў (абодва — БАТЭ), Дзмітрый Верхаўцоў ("Крылы Саветаў");



паўабаронцы: Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў"), Сяргей Кісляк ("Рубін", Расія), Андрэй Чухлей ("Урал", Расія), Аляксандр Валадзько, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Глеб (усе — БАТЭ), Антон Пуціла ("Волга", Расія), Павел Сітко, Сяргей Балановіч (абодва — "Шахцёр"), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія), Рэнан Брэсан ("Аланія", Расія);

 

нападаючыя: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў"), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Максім Скавыш ("Балтыка", Расія).



Таварыскі матч Беларусь — Чарнагорыя пачнецца ў 18.30.

Фота — goals.by