Спікер парламента Андрэйчанка адмовіўся выйсці да "Маці 328"

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка адмовіўся выйсці і пагаварыць з актывісткамі руху "Маці 328", якія пікетуюць парламент. Жанчыны просяць дэпутатаў падоўжыць сесію і прыняць папраўкі да "наркатычнага" артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, якія змякчаюць пакаранне за дзеянні з наркотыкамі без мэты збыту.

Уладзімір Андрэйчанка заявіў карэспандэнту Еўрарадыё, што да маці выйдзе старшыня парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы, экс-намеснік міністра ўнутраных спраў Валянцін Міхневіч.

Раней, як паведамляла Еўрарадыё, член камісіі, дэпутат Васіль Чэкан распавёў "Маці 328", што прыняцце паправак да 328-га артыкула перанеслі на вясну з-за таго, што іх не ўзгаднілі Вярхоўны суд і МУС.

Актывісткі заяўляюць, што іх патрабаванні не выкананыя. Да дэпутата Чэкана ў іх прэтэнзій няма, яму падзякавалі за працу, але сустрэцца яны хацелі менавіта са спікерам парламента Андрэйчанкам.

Змякчэнне антынаркатычнага заканадаўства дэпутаты мусілі разглядаць 19 снежня. Законапраект быў раней ужо прыняты ў першым чытанні. Аднак разгляд гэтага пытання быў адкладзены на вясновую сесію парламента, паколькі, па словах дэпутатаў, паўстала шмат непаразуменняў з дзяржаўнымі органамі.

Сустрэча "Маці 328" з дэпутатамі Міхневічам і Чэканам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі