Смярдзючая вада і не толькі: чым запомніцца кіраўнік Мінска Анатоль Сівак

Цыстэрны ў Мінску ў ліпені 2020 года / Еўрарадыё​
Цыстэрны ў Мінску ў ліпені 2020 года / Еўрарадыё​

Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасады Анатоля Сівака — старшыню Мінгарвыканкама. Сівак кіраваў сталіцай Беларусі з лістапада 2018 года — і сышоў на павышэнне, стаўшы віцэ-прэм'ерам.

За якія заслугі Лукашэнка вырашыў павысіць чыноўніка? Успамінаем, чым ён запомніцца мінчанам.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак
Фота: БЕЛТА

Анатоль Сівак нарадзіўся ў 1962 годзе ў Нараўлянскім раёне. Скончыў Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (цяпер — БелДУТ). Працаваў на розных пасадах у Дарбудмантажтрэсце, у ліку іншага быў майстрам у Брэсце і інжынерам у Магілёве. У 2002—2006 гг. быў намеснікам начальніка чыгункі, у 2009—2012 узначальваў БЧ. Працаваў памочнікам Лукашэнкі па Мінску. 

У 2018 годзе Анатоль Сівак замяніў Андрэя Шорца, які пайшоў у адстаўку пасля разносу з боку Лукашэнкі. Ён абвінаваціў Шорца ў тым, што той дапусціў карупцыйную схему. Нібыта людзі скупілі кватэры ў камунальнага забудоўшчыка, а потым перапрадалі іх даражэй.

Галоўнай задачай Сівака на новай пасадзе было прадухіленне карупцыі, стварэнне кадравага рэзерву, а таксама падрыхтоўка Мінска да правядзення Еўрапейскіх гульняў.
 

II Еўрапейскія гульні

На Еўрапейскія гульні, якія праходзілі ў Мінску ў 2019 годзе, Беларусь выдаткавала блізу 420 млн долараў. Першапачаткова планавалася выдаткаваць каля $50 млн, але ў выніку прагноз быў перавышаны ў восем разоў. Спецыяльна да Еўрагульняў быў адкрыты рэканструяваны стадыён "Дынама", рамонт якога абышоўся ў 200 млн долараў.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак

Гледачы і заўзятары, якія прыйшлі на зноў адкрыты стадыён, скардзіліся на ваду з вадасцёкавых труб, што сцякала проста пад ногі.

Для размяшчэння замежных спартсменаў са студэнцкай вёскі на паўднёвым захадзе Мінска выселілі студэнтаў. Замест падрыхтоўкі да экзаменаў яны перавозілі рэчы ў іншыя інтэрнаты.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак

Традыцыйна быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс. Бюджэтнікам раздавалі білеты на непапулярныя кваліфікацыйныя паядынкі. Ва ўсім Мінску перамалявалі палосы для руху транспарту — на цэнтральных дарогах прыбралі адну паласу транспарту, вылучыўшы яе для руху транспарту з удзельнікамі. 

Простым смяротным забаранялася заязджаць на іх, а ДАІ выдавала штрафы. На праспекце Дзяржынскага з гэтай жа мэтай адмянілі левыя павароты.
 

Брудная вада

У канцы чэрвеня 2020 года ў некаторых раёнах Мінска здарылася вадзяная катастрофа — тры дні з кранаў мінчукоў лілася смярдзючая вада непразрыстага колеру.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак

Першапачаткова на гэта скардзіліся жыхары заходніх раёнаў сталіцы, але потым праблема дацякла і да цэнтральных раёнаў. Вада ў Мінску пачала пахнуць хлоркай 24 ліпеня. Забарона ад санстацыі на выкарыстанне вады з'явілася толькі праз суткі. 

Мінчукі пачалі звяртацца па меддапамогу пасля ўжывання вады. Ва ўсіх крамах раскупілі пітную ваду. Дрэнна атрымлівалася і з дастаўкай вады ў цыстэрнах — на ўсіх яе не хапала, Мінск стаяў у чэргах, займаць якія пачыналі ранняй раніцай. 27 ліпеня быў выдадзены дазвол на выкарыстанне вады.

Пазней Лукашэнка патлумачыў, што вада сапсавалася праз халатнасць падчас рамонту труб. Крайнімі зрабілі дырэктара "Водаканала" Алега Аўруціна (звольнілі) і намесніка Сівака — Фёдара Рымашэўскага (яго паставілі на месца Аўруціна).
 

Навядзенне мастоў

У 2019 годзе масты пачалі рамантаваць па ўсёй Беларусі. Пабудаваныя ў асноўным яшчэ за савецкім часам, яны пачалі страчваць трываласць і ўстойлівасць. У Мінску гэта абярнулася гіганцкімі заторамі на МКАД і некаторых вуліцах, якія вядуць да цэнтра горада.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак

— Мы ідзём па шляху развіцця грамадскага транспарту, — так адказаў на пытанне пра заторы Анатоль Сівак. — Заканчваем сёлета будаўніча-мантажныя работы, пачынаем наладку і ў пачатку другога паўгоддзя запусцім яшчэ адну лінію метро.
 

Метро так і не адкрылася

Адкрыццё новай, трэцяй, веткі метро неаднаразова адкладвалася. Яе пачалі будаваць шэсць гадоў таму. Спачатку планавалася, што станцыі "Вакзальная", "Кавальская Слабада", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча" адкрыюцца для пасажыраў у 2017 годзе. Потым — у 2019-м.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак

Пазней улады абяцалі адкрыць новыя станцыі ў пачатку 2020 года. Потым перанеслі адкрыццё на Дзень незалежнасці. "Ледзь-ледзь не хапае часу", — так Анатоль Сівак тлумачыў наступны перанос даты адкрыцця. Ды так і не паспеў адкрыць трэцюю галіну мінскага метро сам.
 

Смяротны салют

На святкаванні Дня незалежнасці 4 ліпеня 2019 выбухнуў салют. У выніку загінула жанчына, а некалькі мужчын атрымалі раненні.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак

Як сцвярджалі відавочцы, на набярэжнай ракі Свіслач салют не ўзляцеў на дастатковую вышыню і разляцеўся на аскепкі, якія даляцелі да гледачоў. Аскепак памерам з пачак запалак трапіў жанчыне ў шыю, разарваўшы артэрыю. Яна загінула на вачах дачкі, што стаяла побач, нягледзячы на намаганні медыкаў.

Пазней стала вядома, што па медыцынскую дапамогу ў той вечар звярнулася 10 чалавек. Двум мужчынам былі зробленыя аперацыі.

У здарэнні абвінавацілі расійскіх піратэхнікаў і беларускіх вайскоўцаў. Суд скончыўся зусім нядаўна, 1 верасня. Суд Маскоўскага раёна прыгаварыў іх да 3 гадоў калоніі-пасялення.
 

Фантаны

У 2020 годзе ў Мінску адкрываліся фантаны. На Свіслачы побач з паркам Горкага адкрыўся ўнікальны святлогукавы фантан. 

Яшчэ адзін фантан адкрыўся пасля рамонту на вуліцы Пуліхава. Першапачаткова ў планы горада ўваходзіла не рэканструкцыя, а будаўніцтва на месцы фантана культурна-забаўляльнага цэнтра з рэстаранам. Але ідэя сустрэла пратэст у мясцовых жыхароў і эколагаў.

Вонючая вода и не только: чем запомнится глава Минска Анатолий Сивак

Што яшчэ?

Таксама за Анатолем Сіваком "парадкавалася" вонкавая рэклама. Тусовачная вуліца Кастрычніцкая перастала быць багемнай. Гараджане са скандалам ледзь змаглі адстаяць парк на Грушаўцы. У Мінску на 5 капеек падаражэлі білеты на грамадскі транспарт, парк якога як патрабаваў абнаўлення, так і патрабуе дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі