СМІ: У Беларусь "не пусцілі" расійскі лаўкостэр "Перамога"

СМІ: У Беларусь "не пусцілі" расійскі лаўкостэр "Перамога"

У Беларусь "не пусцілі" расійскі лаўкостэр "Перамога" ("дачка" "Аэрафлота"). Пра гэта піша ў сённяшнім нумары газета "Ведомости". Кампанія планавала пачаць палёты з беларускай сталіцы (дазвол на рэйсы з Масквы ў Мінск (14 разоў на тыдзень) быў атрыманы ў кастрычніку), аднак першы замежны рэйс будзе здзейснены 19 снежня ў Браціславу.

"Нам не толькі не далі слотаў, але і прапанавалі практычна загараджальныя тарыфы на абслугоўванне... У нас мінімальная цана білета ніжэйшая, чым прапанаваны тарыф аэрапорта за абслугоўванне аднаго пасажыра", — кажа прадстаўнік лаўкостэра. Атрымаць каментар кіраўніцтва Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" расійскае выданне не змагло.

"Перамога" звярнулася ў Мінтранс Расіі з просьбай дапамагчы ў арганізацыі рэйсаў у Беларусь.

Фота: vedomosti.ru, flickr.com

СМІ: У Беларусь "не пусцілі" расійскі лаўкостэр "Перамога"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі