СМІ: “Бульбаш-хол” ля Курапатаў усё ж адчыніцца

СМІ: “Бульбаш-хол” ля Курапатаў усё ж адчыніцца

Комплекс адпачынку ля ўрочышча Курапаты, вядомы пад назвай “Бульбаш-хол”, рыхтуюць да адкрыцця. Як паведаміла крыніца belsat.eu, “здача аб’екта” адбудзецца ў студзені 2018 года.

Здымаючы сюжэт ля месца сталінскіх расстрэлаў у Курапатах, карэспандэнты тэлеканала заўважылі, што на тэрыторыі калісьці закінутага комплексу вядуцца актыўныя работы. Ахоўнік, які адразу ж падышоў да здымачнай групы “Белсата”, распавёў: аб’ект неўзабаве будзе канчаткова здадзены.

Уласнікам комплексу з’яўляецца кампанія “БелРэстІнвест”, якая цяпер здае аб’ект прадпрыемству “Анісбел”. Паводле кіраўніцтва “БелРэстІнвесту”, у аб’ект былі ўкладзеныя замежныя інвестыцыі, але пасля скандалу вакол будаўніцтва комплексу замежныя бізнесоўцы “больш свае грошы ў гэтае месца ўкладваць не хочуць”.

У кампаніі “Анісбел” журналістам заявілі, што аб’ект на 51-м км МКАД і яны ўвогуле не арандуюць.

Скандал вакол будаўніцтва “Бульбаш-холу” распачаўся восенню 2012 года, калі грамадскія актывісты даведаліся, што рэстаранны комплекс з’явіцца побач з курапацкімі крыжамі. Прадстаўнікі грамадскасці сцвярджалі, што забудоўшчык парушыў заканадаўства: будынкі былі ўзведзены на тэрыторыі ахоўнай зоны Курапатаў. З гэтым пагадзілася Генеральная пракуратура Беларусі: напрыканцы 2012 года ў Мінаблвыканкам было накіраванае прадстаўленне аб “ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчына”. Будоўлю закансервавалі.

А ў 2013—2014 гг. камісія Міністэрства культуры прыняла шэраг рашэнняў аб скарачэнні межаў ахоўнай зоны Курапат — фактычна межы былі скарэктаваныя акурат пад “Бульбаш-хол” (забудова была выведзена з ахоўнай зоны). У СМІ некалькі разоў з’яўлялася інфармацыя, што “Бульбаш-хол” (няхай і пад іншай назвай) хутка распачне сваю працу, але ні ў 2015-м, ні ў 2016-м гэтага не адбылося.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі