"Смалявічы" разграмілі "Гарадзею" — 4:1

"Смалявічы" разграмілі "Гарадзею" — 4:1

"Смалявічы" разграмілі "Гарадзею" — 4:1 (2:0). Стартавы матч 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе 5 чэрвеня прайшоў на Гарадскім стадыёне ў Барысаве. Абедзьве каманды знаходзяцца сярод аўтсайдэраў першынства, у клубах сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Анлайн паядынку можна пабачыць тут.

Іншыя матчы тура пройдуць 6-7 чэрвеня. У суботу ў іх сустрэнуцца "Іслач" і "Рух", "Слуцк" і "Тарпеда-БелАЗ", "Славія" і "Нёман", брэсцкае "Дынама" і "Мінск". У нядзелю пройдуць матчы "Віцебска" і БАТЭ, "Белшыны" і мінскага "Дынама", "Шахцёра" і "Энергетыка-БДУ".

Лідыруе БАТЭ — 25 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" 22 ачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі