Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся
![Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_7776.jpg.webp?itok=OTKwRNRv)
"Мотальскія прысмакі" — культавы беларускі фэст кілбас і ўсяго такога, які праводзіцца ў мястэчку Моталь на Палессі. Там заўжды адбываецца нейкі трэш. З таго, што нельга забыць: "Джаконда" з кілбасы; дракон з кілбасы; ровар з кілбасы; трыа з курыных тушак, што граюць на гітарах з гуркоў.
Але гэта было даўно. А сёлета "Мотальскія прысмакі" неяк супакоіліся і ўсерадніліся. Мы ехалі за трэшам, а атрымалі нешта накшталт рэпетыцыі абласных "Дажынак". На вялікім кірмашы тут гандлююць літаральна ўсім: ад крафтавых рушнікоў да махровай кітайшчыны. Побач можна знайсці любога кшталту закаткі, мяса і рыба.
З часам у "Мотальскіх прысмакаў" з'явілася цікавая сацыяльная роля. Палескія экспаты плануюць паездкі да бацькоў акурат так, каб трапіць на гэты фэст. Сюды прыязжаюць з Мінска, Гродна, Магілёва... Набываюць прысмакі — і едуць далей, да тых, каго пакінулі на "малой Радзіме".
Еўрарадыё патаўклося на "Мотальскіх прысмаках", далей наш невялічкі фотарэпартаж:
![Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся](/sites/default/files/paragraphs/image/img7706.jpg)
![Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся](/sites/default/files/paragraphs/image/img7853_1.jpg)
![Смак і раскалбас на "Мотальскіх прысмаках": рэпартаж з Палесся](/sites/default/files/paragraphs/image/img7691.jpg)