Следчы камітэт вызначыў, чаму ўпаў штурмавік Су-25 у Лідскім раёне

Следчы камітэт апублікаваў вынікі расследавання авіякатастрофы ваеннага самалёта Су-25 30 верасня 2014 года. Выконваючы навучальнае практыкаванне ў Лідскім раёне, самалёт страціў кіраванне. Лётчык катапультаваўся, калі пераканаўся, што самалёт зваліцца не ў населеным пункце. Пра падзенні Су-25 цалкам разбурыўся і згарэў.

Пасля стараннага вывучэння ўсіх матэрыялаў крымінальнай справы, следчыя выявілі, што прычынай пазаштатнай сітуацыі на Су-25 стаў пажар. Ён ўзнік ад трэння жгута і трубаправода. У выніку была парушаная ізаляцыя, адбылося кароткае замыканне, а потым і ўзгаранне.

Следства вызначыла, што ўсе віды работ і перадпалётная падрыхтоўка штурмавіка былі праведзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі і правіламі. Выявіць апісаную праблему самалёта тэхнічны персанал сам не мог.

Следства не выявіла, што лётчыкі або тэхперсанал парушылі правілы палёту і падрыхтоўкі да іх. Таму крымінальную справу па факце авіякатастрофы спынілі за адсутнасцю складу злачынства.

Мапа і храналогія катастроф беларускіх ваенных самалётаў

Фота — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі